Амерыканскія ўзброеныя сілы звяртаюць вялікую ўвагу на досвед выкарыстання беспілотнікаў для карэкціроўкі артылерыйскага агню падчас баёў ва Украіне, паведаміў кіраўнік Камандавання па падрыхтоўцы і дактрыне Арміі ЗША генерал Дэвід Перкінс. 

У адрозненне ад амерыканцаў, расейскія фармаванні ва Украіне выкарыстоўваюць беспілотнікі не для разведкі і кропкавых ракетна-бомбавых удараў, а для карэкціроўкі масіраванага агню ствольнай і рэактыўнай артылерыі.

Знішчаная і пашкоджаная ўкраінская бранятэхніка пасля расійскіх абстрэлаў з расійскай тэрыторыі. 

Знішчаная і пашкоджаная ўкраінская бранятэхніка пасля расійскіх абстрэлаў з расійскай тэрыторыі. 

Украінцы паведамляюць, што «калі яны бачаць некаторыя тыпы БПЛА, яны ведаюць, што праз 10-15 хвілін на іх пазіцыі пасыплюцца ракеты», кажа генерал-лейтэнант ЗША, камандуючы сіламі ў Еўропе Бенджамін Ходжэс.

Менавіта ствольная і ракетная артылерыя нанеслі 85% страт украінскім байцам, паведаміў аналітык і прэзідэнт Potomac Foundation Філіп Карбер, які часта наведваў на фронце украінскія часткі.

Расейская артылерыя выкарыстоўвае касетныя боепрыпасы розных тыпаў, якія могуць нанесці вялікія страты асабістаму складу і тэхніцы на адкрытай мясцовасці.

«За тры хвіліны… расійскі агнявы налёт знішчыў два механізаваныя батальёны… Вы губляеце камандзіраў, медычны персанал, крычаць людзі, якіх ахапіў агонь. Тут патрэбны не медычны верталёт, каб перанесці ў тыл аднаго ці двух параненых, у вас іх сотні», — кажа Карбер.

Гэта абсалютна не тая антыдыверсійная вайна, якую вялі краіны Захаду апошнія 20 год, таму агрэсія РФ супраць Украіны дае заходнім вайскоўцам вельмі каштоўную інфармацыю, кажуць аналітыкі і вайскоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?