Міністэрства фінансаў апублікавала бюлетэнь аб выкананні мясцовых бюджэтаў на 1 кастрычніка 2015 года.

Адзін з важных крытэрыяў — доля ўласных даходаў. Іншымі словамі, колькі раёны зарабляюць самі, не чакаючы датацый ад вобласці ці краіны ў цэлым.

Рэгіёны падзеленыя на чатыры колеры ў залежнасці ад долі ўласных даходаў.

Цёмна-зялёны — больш за 80%.

Светла-зялёны — 60-80%.

Жоўты — 40-60%.

Аранжавы — менш за 40%.

Раёнаў, якія зарабляюць самі больш за 80% даходаў, — усяго 10. Гэта Баранавіцкі, Брэсцкі, Віцебскі, Гродзенскі, Жлобінскі, Магілёўскі, Мазырскі, Мінскі, Салігорскі і Смалявіцкі.

З абласных гарадоў выпадае толькі Гомель.

Па карце добра відаць розніца па развіцці паміж рэгіёнамі краіны. Напрыклад, на Гродзеншчыне «выпадае» толькі Свіслацкі раён — 1 з 17, на Брэстчыне — 2 з 16, а на Магілёўшчыне такіх раёнаў ажно 13 з 21.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?