Па традыцыі ў апошнія выходныя сакавіка стартуе «народнае» спаборніцтва па гарадзкім арыентаваньні — «Адрыў». Удзельнічаць у гульні можна і самому, і камандай. Сутнасьць простая — на старце і ў часе гульні атрымліваеш сьпісы кропак, якія мусіш знайсьці ды выканаць нескладанае заданьне.

Падарожнічаць па горадзе можна або на грамадзкім транспарце, або на роварах, або на роліках, або пехам, або, нарэшце, на чым заўгодна. А каб удала згуляць, трэба ўсяго толькі добра ведаць Менск, умець карыстацца мапай ды не забывацца на ўважлівасьць і кемлівасьць. Таму хуткасьць у гульні хоць і мае значэньне, але зусім ня самае важнае.

Апроч спартовага запалу, гарадзкое арыентаваньне — гэта яшчэ і пазнавальная экскурсія па горадзе, а таксама яскравае сьведчаньне выгодаў экалягічных відаў транспарту для гарадзкога жыцьця.

Запачаткаваны чатыры гады таму, «Адрыў» набыў папулярнасьць ня толькі сярод менчукоў, а і гасьцей нашай сталіцы, у тым ліку замежных. А колькасьць прыхільнікаў гэтага выключна ўрбаністычнага баўленьня часу павялічылася ў дзясятак разоў.

АК

Глядзі яшчэ:
Старонка гульні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0