Кіраўнік Расспажыўнагляду і галоўны дзяржаўны санітарны доктар Расіі Ганна Папова параіла расейцам правесці навагоднія святы на радзіме і не нагружаць свой арганізм рэзкай зменай клімату.

«Лепш не перанапружваць арганізм тэмпературнымі перападамі і кліматычнымі зменамі. За 7-10 дзён арганізму — тым больш дзіцячаму — цяжка настроіцца на ўмовы іншай кліматычнай зоны, а потым у такі ж кароткі перыяд — на ўмовы добрай расійскай зімы», — адзначыла Папова.

Пры гэтым у Расіі, па яе словах, «узроўні імунізацыі насельніцтва цалкам абараняюць насельніцтва ад масавага распаўсюджвання інфекцый» — такіх, як адзёр, дыфтэрыя і поліяміэліт.

Тым, хто ўсё ж едзе за мяжу, Папова параіла старанна мыць рукі, піць толькі якасную бутыляваную ваду і імкнуцца не ўжываць сырыя морапрадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0