На гэтым тыдні ў Цэнтральным раёне разглядалася пытанне аб ушчыльненні рынка «Ждановічы». Пра гэта сёння расказаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Аляксандр Тутыкін.

«У тых межах, у якіх рынак існуе цяпер, ён не застанецца. Гаворка ідзе пра так званае «Поле цудаў» і рынак «Лебядзіны», якія перамесцяцца ў Мінскі раён у вёску Табары. Гандлёвыя цэнтры, якія цяпер функцыянуюць у Ждановічах, захаваюцца і будуць пашырацца. Там плануецца будаўніцтва новых павільёнаў. Да чэрвеня наступнага года плануецца ажыццявіць пераезд часткі рынку ў Табары, а на вызваленым месцы разгарнецца будаўніцтва гандлёва-офісных аб'ектаў», — растлумачыў Тутыкін.

Ён таксама распавёў пра забяспечанасць гандлёвымі аб'ектамі новага жылога раёна Лебядзіны, які суседнічае з аднайменным рынкам. Так, на мінулым тыдні ў раёне-новабудоўлі адкрылася крама «Алмі» з уласнай вытворчасцю:

«У гандлёвым аб'екце прадстаўленыя харчовая і нехарчовая групы тавараў, у цэлым, гэта годная крама крокавай даступнасці. Акрамя таго, у Лебядзіным працуе «Еўраопт». На дадзены момант забяспечанае выкананне сацыяльных стандартаў па аб'ектах гандлю ў жылым раёне. Магчыма, у далейшым іх колькасць павялічыцца за кошт ушчыльнення, а таксама змены функцыянальнага абарачэння тых ці іншых убудаваных памяшканняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?