Скандал, героямі якога стаў бізнэсоўца Андрэй Герашчанка, ягоная былая жонка Ілона Герашчанка і новая жонка Люся Лушчык, набірае абароты.

Ілона Герашчанка стварыла… інтэрнэт-петыцыю і збірае галасы ў сваю падтрымку.

«Я разумею, што мой былы муж Андрэй Герашчанка будзе карыстацца сваімі сувязямі і ўсяляк мне перашкаджаць, але дзякуючы Вам у мяне з'явіліся сілы змагацца і не здавацца, — звяртаецца яна да патэнцыйных падпісантаў. — Я вельмі прашу ўсіх, хто не застаўся абыякавы да маёй мацярынскай трагедыі, падпісаць дадзеную петыцыю, каб мая дачушка і я былі разам! Я веру, што грамадская думка зверне на сябе ўвагу праваахоўных і судовых органаў і верне мне майго дзіцяці».

На дадзены момант свае галасы пакінулі 2 тысячы чалавек. Стваральніца петыцыі ставіць за мэту сабраць 2500 галасоў.

Ілона Герашчанка адзначае, што збіраецца накіраваць зварот у Вярхоўны суд. Гэта суд апошняй інстанцыі, аднак звяртацца ў яго можна толькі для абскарджвання рашэнняў, якія не ўступілі ў законную сілу.

34-гадовая Ілона Герашчанка — заснавальніца клуба ранняга дзіцячага развіцця Global Child — першага такога ў Мінску англамоўнага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?