Беларускі абаронца «Малагі» Ягор Філіпенка дэбютаваў у чэмпіянаце Іспаніі. Ён выйшаў 6 снежня ў стартавым складзе ў гасцявым матчы супраць «Атлетыка» з Більбаа.

Філіпенка перайшоў у «Малагу» з БАТЭ ў студзені 2015 г., але згуляў толькі двойчы, прычым у матчах Кубка краіны.

13 студзеня яго клуб гуляў супраць «Левантэ». Філіпенка выйшаў на поле на 64-й хвіліне. «Малага» на той момант упэўнена перамагала з лікам 2:0, аднак тады пасля выхаду Філіпенкі абарона каманды развалілася і прапусціла тры мячы. Пасля гэтага Ягор на полі ў складзе андалускага клуба не з'яўляўся: ні ў матчах кубка, ні, тым больш, у чэмпіянаце.

Толькі на гэтым тыдні ён згуляў у кубку краіны супраць «Мірандэса» (1:2).

Сёння беларус правёў на полі 45 хвілін і быў заменены ў перапынку. За гэты час Ягор зрабіў два перахопы, двойчы губляў мяч, адзін раз сфаліў, за што атрымаў жоўтую картку на 12-й хвіліне, а таксама раз вымусіў суперніка сфаліць на сабе.

Матч завяршыўся нулявой нічыёй, пры гэтым з 18-й хвіліны «Малага» гуляла ў большасці пасля выдалення Мікеля Сан Хасэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0