Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што пастаўкі электраэнергіі ў Крым па адной ЛЭП будуць адноўлены ў найбліжэйшы час. Пра гэта ён паведаміў сёння ў інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам.

Парашэнка заявіў, што ў выніку аварыі назіраліся сур'ёзныя цяжкасці з энергазабеспячэннем некалькіх раёнаў на поўдні Украіны, у прыватнасці, у Херсонскай і Мікалаеўскай абласцях.

«Аварыйнае забеспячэнне па адной нітцы ЛЭП будзе адноўлена ў бліжэйшы час, дарэчы, пры правядзенні кансультацый з крымскімі татарамі», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

6 снежня ўдзельнікі блакады Крыма дапусцілі аднаўленне эксплуатацыі лініі электраперадачы (ЛЭП) «Кахоўская-Тытан» для электразабеспячэння анексаванага Крыма.

22 лістапада з-за аварыі на ЛЭП у Херсонскай вобласці былі цалкам спыненыя пастаўкі электраэнергіі з Украіны ў Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?