У Чорнае мора ўпаў верталёт з 14 украінскімі памежнікамі. Выжыў толькі адзін.

Верталёт памежнай службы Ўкраіны ляцеў з Адэсы на востраў Зьмяіны. Верталёт вёз каля 2‑х тон грузу для будаўніцтва памежнай заставы на востраве. Прыкладна праз 45 хвілін пасьля вылету ён зваліўся ў мора, на водмель непадалёк ад Зьмяінага вострава.

На борце знаходзілася 14 чалавек, з іх адзін цывільны. Выжыў толькі адзін чалавек —афіцэр, які цяпер у стане комы знаходзіцца ў рэанімацыі.

ЯС, паводле 5 каналу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0