Курс даляра да расійскага рубля на адкрыцці таргоў на Маскоўскай біржы ў панядзелак вырас на 50 капеек і склаў 68,63 рубля.

Курс расійскай валюты зніжаецца на фоне падзення нафтавых каціровак.

Цэны на нафту пачалі падаць пасля таго, як у пятніцу Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) прыняла рашэнне не прытрымлівацца ўстаноўленых квот на здабычу і захаваць фактычны ўзровень здабычы, які складае каля 31,5 млн бараляў у суткі.

Цана студзеньскіх ф'ючарсаў на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE Futures у панядзелак да 08:36 па Маскве панізілася на 0,26 даляра — да 42,74 даляра за бараль. Да закрыцця рынку ў пятніцу цана кантракту знізілася на 0,84 даляра — да 43 даляра за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?