Развіццё карыёзных паражэнняў можа быць спынена і прадухілена без традыцыйнага стаматалагічнага ўмяшання — навукоўцы высветлілі, што развіццё карыесу можна прадухіліць зусім іншымі метадамі. З вынікамі працы навукоўцаў Сіднэйскага ўніверсітэта можна азнаёміцца ў часопісе Community Dentistry and Oral Epidemiology.

«Гэта даследаванне даказвае неабходнасць сур'ёзных змяненняў у спосабах барацьбы з карыесам, — каментуе кіраўнік групы навукоўцаў, прафесар Вендэл Эванс. — Папераджальныя захады маюць больш эфектыўныя вынікі, чым традыцыйная лячэбная практыка».

На працягу доўгага часу лічылася, што карыес здольны хутка прагрэсаваць, таму пры выяўленні яго трэба тэрмінова выдаліць, а паражніну запоўніць пламбіровачным матэрыялам. Аднак нядаўна было высветлена, што, напрыклад, для развіцця карыесу ад эмалі да ўнутранага пласту зуба (дэнцыну) неабходна ад 4 да 8 гадоў. Гэта дастатковы перыяд для выяўлення і прадухілення далейшай карыёзнай паразы.

Сямігадовае даследаванне аўстралійскіх навукоўцаў даказала, што рэгулярнае дагляданне зубоў не толькі значна скарачае рызыку развіцця карыесу, але і можа цалкам спыніць яго развіццё.

Для гэтага неабходна надаваць павышаную ўвагу хатняй чыстцы зубоў і скарачаць ужыванне цукру.

Стаматолагам навукоўцы раяць выкарыстоўваць фторазмяшчальныя лакі.

Праграма маніторынгу, якая праводзіцца Нацыянальнай радай па здароўі і медыцынскіх даследаваннях у Аўстраліі, пацвердзіла, што рызыка развіцця карыесу і неабходнасць пламбавання скарочана на 30—50% сярод пацыентаў, якія прытрымліваліся названых правілаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0