На таргах у панядзелак кошт барэля нафты маркі Brent апусціўся да значэння ў 42,1 даляра — гэта мінімум з сакавіка 2009 года. Увечары ў панядзелак барэль Brent каштаваў парадку 41,15 даляраў.

Падзенне кошту нафты прывяло да абвалу расійскага рубля на біржах: упершыню з пачатку верасня курс даляра перавысіў адзнаку ў 69 рублёў. Па стане на 16:45 мск, даляр каштаваў 69,06 рубля, а еўра — 74,65 рубля.

Абвал цэн на нафту звязаны з сустрэчай АПЕК, якая прайшла ў мінулую пятніцу. Краіны так і не змаглі дамовіцца аб абмежаванні здабычы нафты, што магло б падтрымаць цэны.

Упершыню за апошнія 10 гадоў у заяве міністраў краін АПЕК нават не згадваецца абмежаванне на здабычу нафты. Краіны-сябры арганізацыі не могуць дамовіцца аб тым, колькі нафты будзе здабываць картэль у цэлым пасля таго, як будуць знятыя санкцыі з Ірана.

Краіны АПЕК здабываюць каля 30 млн барэляў нафты ў суткі. Гэта прыводзіць да празмернасці прапановы нафты. Цяпер яна вышэй за аб'ём попыту на 0,5—2 млн барэляў у суткі. Гэта аказвае ціск на многіх вытворцаў нафты.

Эксперты мяркуюць, што рост коштаў магчымы толькі ў выпадку, калі зноў пачне расці сусветны попыт на нафту. Эксперты мяркуюць, што ціск на цэны захаваецца ў бліжэйшыя гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?