Паводле вынікаў лістапада 2015 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні стандарту МВФ скараціліся на 82,7 млн даляраў і, згодна з папярэднімі звесткамі, на 1 снежня склалі 4 млрд 584 млн даляраў ЗША ў эквіваленце. 

У нацыянальным вызначэнні золатавалютныя рэзервы зменшыліся на 248,3 млн даляраў і на 1 снежня склалі 4 млрд 911,6 млн даляраў у эквіваленце. У склад ЗВР у нацыянальным вызначэнні дадаткова ўключаюцца рэзервовыя актывы ў расійскіх рублях і кітайскіх юанях, а таксама каштоўныя камяні і розныя віды каштоўных металаў. 

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка, на зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў паўплывалі значнае змяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме. 

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, і паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты. 

У жніўні на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік Нацбанка Павел Калаур заявіў, што да канца 2015 года аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі захаваецца на наяўным узроўні (на той перыяд прыкладна 4,7 млрд даляраў)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?