Кампанія МТС запускае мабільную праграму MTS Connect, з дапамогай якой можна тэлефанаваць і абменьвацца паведамленнямі праз мабільны інтэрнэт. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на дадзеныя аператара сувязі.

Месенджар будзе даступны з 14 снежня для смартфонаў на базе Android і iOS і складзе канкурэнцыю Skype, WhatsApp і Viber. Спачатку праграму пратэстуюць у Маскве, затым плануецца зрабіць даступным сэрвіс і ў іншых гарадах.

Праз праграму МТС Connect можна будзе абменьвацца паведамленнямі, удзельнічаць у групавых чатах і перадаваць файлы паміж карыстальнікамі праз мабільны інтэрнэт або Wi-Fi-доступ. Ідэнтыфікацыя карыстальніка будзе адбывацца пры дапамозе мабільнага нумара.

Сэрвіс заснаваны на стандарце RCS (Rich Communication Services).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?