Лідэры беларускай апазыцыі Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Віктар Карняенка, Віктар Івашкевіч, Алена Скрыган і ды інш. прайшлі сёньня шляхам, які заяўляўся на Дзень Волі. То бок, ад помніка Якубу Коласу да помніка Максіму Багдановічу.

Акцыя пачалася а 11:00 каля помніка Якубу Коласу, удзельнікі ўсклалі да манумэнта белыя і чырвоныя гвазьдзікі, а Лявон Баршчэўскі зачытаў адзін зь вершаў клясыка. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька заклікаў людзей 30 сакавіка прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў знак салідарнасьці з тымі, хто пасьля Дня Волі адбывае пакараньне на Акрэсьціна.

Калёна свабода прайшла да сквэру Янкі Купалы, дзе ўсклала кветкі да помніка паэту. Насупраць музэю Янкі Купалы вісела расьцяжка на расейскай мовы, якая абвяшчала, што ў будынку праходзіць выстава зброі.

Ля помніка Максіма Багдановіча старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі прачытаў славутую «Пагоня». На гэтым акцыя скончылася.

Міліцыя, якая суправаджала ўдзельнікаў цягам усяго мерапрыемства, нікога не затрымлівала.

Зьміцер Панкавец


Першы шэраг: Вячорка, Івашкевіч, Падгол, Лябедзька, Баршчэўскі, Жучкоў, Карняенка

Анатоль Ляўковіч, Лявон Баршчэўскі, Віктар Карняенка, Анатоль Лябедзька

Відэарэпартаж Алеся Бондара і Яраслава Сьцешыка

Калі вы жадаеце глядзець гэтае і іншыя відэа "Нашай Нівы" ў лепшай якасьці (і, магчыма, з хутчэйшай загрузкай), клікайце па гэтай спасылцы.

Спампаваць файл відэа на кампутар можна па гэтай спасылцы (12,5 Мб). Для гэтага трэба клікнуць па спасылцы правай кнопкай мышы і выбраць "save target as" ("захаваць аб'ект як").

Для таго, каб праглядзець гэты файл, вам трэба будзе спампаваць любы FLV-плэер, напрыклад гэты.

Вы таксама можаце зьмясьціць гэтае відэа на вашым сайце ці інтэрнэт-дзёньніку. Для гэтага трэба на відэа націснуць на кнопку "menu", скапіяваць адпаведны код (пазначаны embed) і ўставіць яго на сваю інтэрнэт-старонку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0