У аўторак, 8 снежня, Кабінет міністраў Латвіі ухваліў распрацаваны Міністэрствам аховы здароўя законапраект, які ўводзіць дадатковыя абмежаванні на продаж і ўжыванне тытуню, вырабаў з яго і электронных цыгарэт.
Адным з галоўных новаўвядзенняў, якія могуць сур'ёзна закрануць жыццё курцоў, з'яўляецца забарона на курэнне ў салоне або кузаве аўтамабіля. Прычым электронныя цыгарэты прыраўноўваюцца да звычайных — іх выкарыстоўваць законапраект таксама не дазваляе.
Таксама чыноўнікі маюць намер цалкам прыбраць месцы для палення з лячэбных устаноў і цэнтраў сацыяльнай апекі.
0
0
0
0
0
0