У дачыненні да шэрагу еўрапейскіх палітыкаў распачатыя крымінальныя справы з-за візітаў у акупаваны Крым. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін падчас публічнай справаздачы, перадае «112 Украіна».

«Па прадстаўленні МЗС кампетэнтнымі органамі Украіны распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да некаторых еўрапейскіх палітыкаў, якія парушылі парадак уезду на акупаваную тэрыторыю», — сказаў ён.

23-24 ліпеня Крым наведала група французскіх парламентарыяў на чале з сустаршынёй арганізацыі «Франка-расійскі дыялог» Цьеры Марыяні. Свой візіт яны не ўзгаднілі з Украінай, а МЗС Францыі выступіў супраць паездкі.

У МЗС Украіны асудзілі паездку групы французскіх дэпутатаў у акупаваны Крым і адзначылі, што ўкраінскі бок у далейшым можа забараніць уезд на тэрыторыю краіны тым дэпутатам, якія наведаюць паўвостраў. У Еўрапейскім парламенце таксама асудзілі візіт французскіх прадстаўнікоў.

Акрамя таго, у кастрычніку ў акупаваны Крым прыбыла дэлегацыя сербскіх палітыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0