Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў Указ аб прымяненні змяненняў у Крымінальны кодэкс і Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць забарону на продаж за наяўныя грошы спіртных напояў, а таксама аптовы продаж тытунёвых вырабаў. Пра гэта паведамляе Trend.

Паводле паправак, за продаж за наяўныя падакцызных тавараў (за выключэннем рознічнага продажу тытунёвых вырабаў) ў малой колькасці (да 50 манатаў; 1 манат = $0.95), а таксама за набыццё такіх тавараў у малой колькасці з мэтай іх далейшага продажу будзе прымяняцца штраф у памеры 100 манатаў.

Пры кошту пакупкі ад 50 манатаў да 1 тысячы манатаў будуць ужытыя штрафныя санкцыі ў памеры ад 1 да 2 тысяч манатаў, або пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да аднаго года, або пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год. Пры перавышэнні сумы звыш за 1 тысячу манатаў прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе папраўчых работ да двух гадоў або пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

Пры гэтым папраўкі дапускаюць наяўнымі раздробны продаж цыгарэт у малых колькасцях, то бок толькі для асабістага карыстання. Калі цыгарэты набываюцца з мэтай наступнай рэалізацыі, то іх кошт павінен аплачвацца толькі праз банк або пры дапамозе плацежных карт. У адваротным выпадку будзе прымяняцца штраф у памеры 100 манатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?