Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 27 сакавіка 2008 г. выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Легенда пра зязюлю» серыі «Беларускія народныя легенды»:

срэбную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;

медна‑нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная.

Манеты адчаканены на ЗАТ «Літоўскі манетны двор»: срэбная — якасцю «пруф», медна‑нікелевая — «пруф‑лайк». Тыраж срэбнай і медна‑нікелевай манет — па 5000 штук.

Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

nbrb.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0