Пачаўся дзяржаўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Сацыялістычную Рэспубліку В'етнам, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

president.gov.by

Самалёт з кіраўніком Беларусі на борце ажыццявіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Ханоя Ной Баі.

Праграмай візіту кіраўніка дзяржавы ў В'етнам запланаваны перамовы з прэзідэнтам Чыонг Тан Шанг, сустрэчы з генеральным сакратаром Камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам і прэм'ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.

Затым Лукашэнка скіруецца ў Туркменістан. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0