Нагадаем, што ў «Нашай Ніве» было апублікаванае меркаванне «Украінскай арміі больш не трэба дапамога беларусаў, не адрывайцеся ад радзімы». Яго заўважылі беларусы, што ваююць на баку Украіны ў Данбасе. Вось што яны напісалі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Пачнём з досведу. Хочуць патрыёты Беларусі, каб досвед спатрэбіўся ці не, а бараніць Беларусь прыйдзецца. Тысячы ўкраінцаў загінулі толькі таму, што не былі падрыхтаваныя.

Мінскія пагадненні не выконваюцца, вайна працягваецца, форма яе толькі іншая.

Канфлікт на Данбасе не вычарпаны і прагнозы самыя розныя.

Інфармацыйны сэнс нашай прысутнасці толькі пачынае даваць вынікі.

Упершыню паўстала арганізаваная беларуская адзінка — Тактычная група «Беларусь», маем досвед і пераказваем тым, хто далучаецца. Вайна ва Украіне пазбавіла нас ілюзій.

Мы не хочам, каб Беларусь паўтарала памылкі Украіны.

Вяртацца ў гета ці турму няма сэнсу.

Ведаем, як бараніць Беларусь, гэта галоўнае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0