З аўторка, 1 красавіка, будзе адноўлена выдача віз беларускім грамадзянам. Пра гэта nn.by заявілі ў консульскай службе пасольства.

Нагадаем, што 19 сакавіка на сайце пасольства была зьмешчана інфармацыя аб часовым прыпыненьні выдачы віз беларускім грамадзянам і адмене ранейшых візавых сумоўяў з прычыны выкананьня рэкмэндацыі МЗС Беларусі аб скарачэньні штату супрацоўнікаў пасольства.

27 сакавіка 17 супрацоўнікаў амэрыканскага дыппрадстаўніцтва пакінулі нашу краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?