Кітайскія інжынеры з Нанькайскага ўніверсітэта разам з кампаніяй Great Wall распрацавалі аўтамабіль, якім можна кіраваць сілай думкі. Пра гэта паведамляе TechInsider.

На стварэнне транспартнага сродку ў распрацоўнікаў пайшло два гады. Пакуль машына можа выконваць толькі некаторыя функцыі. Кіроўца пры дапамозе імпульсаў галаўнога мозгу можа прымусіць аўто перамяшчацца наперад і назад, прытармажваць і спыняцца, а таксама блакаваць і разблакаваць дзверы.

Інжынеры стваралі такі аўтамабіль, каб за руль маглі сесці людзі, якія не мелі раней такой магчымасці, а менавіта інваліды.

Адмысловая прылада ў аўтамабілі счытвае мазгавыя імпульсы кіроўцы і перадае іх транспартнаму сродку. У гэтай прыладзе ёсць 16 датчыкаў, якія фіксуюць і расшыфроўваюць электраэнцэфалаграму чалавека за рулём.

Асабліва падкрэсліваецца, што кіроўцу трэба захоўваць максімальную разумовую канцэнтрацыю, каб выконваць складаныя манеўры на дарозе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?