Авіякампанія «Белавія» прыпыняе з 10 снежня выкананне рэйсаў у Шарм-эш-Шэйх (Егіпет). Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

«Мы прыпыняем палёты ў Шарм-эш-Шэйх па камерцыйных прычынах, на які тэрмін — пакуль казаць складана. Сёння ў нас будзе ажыццёўлены апошні рэйс: туды мы паляцім без пасажыраў, назад самалёт будзе поўны», — адзначыў ён.

Па словах Анатоля Гусарава, гэта рашэнне было прынята каля месяца таму. «Мы яго прынялі, зыходзячы з заявак нашых партнёраў — турфірм, якія фарміруюць групы ў гэтым кірунку. Ахвотных адпачываць у Шарм-эш-Шэйху стала значна менш. Лётаць у Хургаду мы працягнем, у тым аб'ёме, які запланаваны», - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Анатоль Гусараў паведаміў, што 17 снежня «Белавія» пачне выконваць палёты ў Харкаў.

«А ў сакавіку мы плануем адкрываць праграму чартэрных рэйсаў на Канарскія выспы», - адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?