У інтэрнэце пашыраецца новая рэклама гульні World of Tanks, у якой Вадзім Галыгін гуляе ў хованкі са сваім «сынам» і ў выніку замуроўвае малога ў шафе, каб той не замінаў бацьку гуляцца ў «танкі». 

«Валера, Валера, нас*ы яму ў дула!» — крычыць «бацька», гуляючы ў «танкі», пакуль ягоны сын глядзіць на гэта праз шчыліны ў шафе. 

Сёння, пасля таго, як гэты ролік пераставілі буйныя інфармацыйныя сайты, яго адусюль выдалілі. 

Многія карыстальнікі негатыўна адрэагавалі на рэкламу. Яе асудзілі за залішнюю жорсткасць і гвалт у дачыненні да дзіцяці, паведамляе 42.tut.by.

«Ролік сапраўды наш, — патлумачыў Максім Калтанюк, PR-дырэктар Wargaming. — Аднак мы не планавалі яго выпускаць з прычыны неадпаведнасці каштоўнасцям нашай кампаніі і каштоўнасцям нашых гульцоў.

Мы выдатна разумеем, што значная частка нашых гульцоў — людзі сямейныя. Па збегу абставінаў адна з ітэрацый роліка выцекла ў сеціва. З нашага боку былі прынятыя меры па выдаленні, аднак вірусны эфект адыграў сваю ролю. Нам вельмі шкада, што адбылася такая сітуацыя, і мы выбачаемся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?