Адкрыты прыём прац для ўдзелу ў пятым конкурсе Belarus in Focus 2015. Як паведамляе інфармацыйны офіс Belarus in Focus, у конкурсе могуць удзельнічаць журналісты, якія пішуць пра Беларусь у замежных СМІ. 

Спашукальніку неабходна на сайце www.competition2015.belarusinfocus.info запоўніць кароткую анкету і падаць тэксты артыкулаў, якія былі апублікаваныя з 1 студзеня па 31 снежня 2015 года. Заяўкі можна падаваць да 19 студзеня 2016 гады. 

У журы конкурсу запрошаныя дацкі журналіст кіраўнік праекта MyMedia Майкл Андэрсан, намеснік рэдактара польскага штодзённіка Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі, кіраўнік усходнееўрапейскага аддзела брытанскай газеты The Guardian Джудыт Соал, супрацоўнік цэнтра медыяадукацыя BBC Элі Хаўарт, намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Янчук. 

Па тры пераможцы ў намінацыях «прафесійны журналіст» і «малады журналіст» атрымаюць сертыфікаты на 500 і 300 еўра адпаведна на прафесійнае развіццё (платныя адукацыйныя праграмы па журналістыцы, павышэнне кваліфікацыі, купля тэхнічнага абсталявання). 

Для ўдзельнікаў з Беларусі таксама прадугледжаныя спецыяльныя прызы — стажыроўка ў лонданскім офісе The Guardian (адзін чалавек) і наведванне Еўрапарламента ў Бруселі (два чалавекі). 

Усе пераможцы конкурсу будуць запрошаныя на двухдзённы майстар-клас з удзелам членаў журы конкурсу, міжнародных экспертаў і журналістаў, які пройдзе ў Мінску ў красавіку 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?