Грамадства11

У Мінску з'явіцца выдзеленая паласа для грамадскага транспарту

У Мінску да мая 2016 года рэалізуюць пілотны праект па стварэнні адасобленай паласы для руху грамадскага транспарту, паведаміў журналістам дырэктар дзяржустановы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

«Распрацавана прапанова па будаўніцтве адасобленых палос. У цэлым плануем стварыць каля 73 км такіх палос. Першы пілотны праект мы маем намер рэалізаваць на скрыжаванні Лабанка — Прытыцкага. Заказчыкам выступіць УКБ Фрунзенскага раёна. Недзе да мая там будзе абсталявана пілотная зона», — сказаў Валерый Шкуратаў.

Пілотны праект прадугледжвае вынас прыпыначных пунктаў у першую паласу і стварэнне выдзеленых палос для руху транспарту. Пры гэтым прапускная здольнасць гэтага ўчастка не знізіцца, запэўніў дырэктар ДУ «Сталічны транспарт і сувязь».

Паводле яго слоў, на некаторых участках хуткасць перамяшчэння грамадскага транспарту сёння складае 8 км/г, фактычна яна прыраўноўваецца да хуткасці пешахода, што недапушчальна. Там, дзе ёсць такія праблемы, трэба выдзяляць асобныя палосы і стварыць умовы, каб транспарт мог рухацца хаця б з той хуткасцю, якая ёсць на іншых участках. На сёння аўтобусы і тралейбусы рухаюцца па горадзе з сярэдняй хуткасцю 15-17 км/г. «Але мэта хуткасных палос — дасягнуць хаця б 20 км/г», — сказаў дырэктар дзяржустановы.

Валерый Шкуратаў адзначыў, што паступова насельніцтва для аплаты праезду пераходзіць на бескантактныя смарт-карткі. Мінчане адыходзяць ад разавых паездак як у метро, так і ў наземным транспарце. Паводле апошняй інфармацыі, толькі каля 30 працэнтаў пасажыраў купляюць жэтон або разавы праязны квіток.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»31

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Байцы «Азова» практыкуюць ахвярапрынашэнні». Праўда?9

Зяленскі адпраўляе перамаўляцца з Мядзінскім дэлегацыю на чале з Умеравым2

У Мінгарвыканкаме расказалі, чаму закрылі «Дом кіно»2

Паліграфолаг Віталь Савюк стварае новую партыю. Кожны з кіраўнікоў пройдзе дэтэктар хлусні15

У Расіі прызналі «экстрэмісцкай» выяву жабяняці Пепе3

У Баранавічах мужчыну абвінавацілі ў падпале аўтамабіля вайскоўца ўнутраных войскаў1

Трамп: Нічога не адбудзецца, пакуль мы з Пуціным не сустрэнемся5

У Беларусь не могуць пералічваць аліменты з Расіі. І рашыць праблему пакуль не ўдаецца

Каранік паабяцаў магчымасць атрымання даведак без паходу ў паліклініку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»31

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць