У Асіповічах у кватэры грамадзкага актывіста Ігара Сімбірова вядзецца ператрус.

Паводле Сімбірова, у кватэры знаходзяцца супрацоўнікі міністэрства надзвычайных сытуацыяў, міліцыянты й людзі ў цывільным. Яны складаюць пратакол на канфіскацыю пятнаццаці найменьняў недзяржаўнай прэсы.

Сёньня пасьля дзевятай гадзіны ў рэдакцыю горацкай недзяржаўнай газэты «Ўзгорак» прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта рэдактар выданьня Эдуард Брокараў пасьпеў паведаміць карэспандэнту «Свабоды». Цяпер тэлефон спадара Брокарава не адказвае.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0