Расійскі мадэльер Кацярына Дабракова паскардзілася на тое, што з-за праблем з пастаўкамі турэцкай тканіны яна не можа пачаць выпуск адзення з антытурэцкай тэматыкай. У каментары РСН яна паведаміла, што фуры з тканінай не прапускаюць праз мяжу (праз турэцкую або расійскую, яна не ўдакладніла).

Дызайнер Аляксандр Конасаў, які таксама плануе выпуск футболак з антытурэцкай тэматыкай, пацвердзіў, што Турцыя з'яўляецца манапалістам на рынку тканіны ў Расіі. Ён запэўніў, што адзенне з антытурэцкімі прынтамі будзе рабіцца з расійскай тканіны.

«У нас будуць некалькі прынтаў і з памідорамі, і з надпісамі «не еду», і таму падобнае», — распавёў Конасаў. Ён паабяцаў пачаць продажы футболак 15 снежня, але ўжо цяпер на сайце дызайнера можна знайсці прынты «Не патрэбен нам бераг турэцкі, зараз з намі Крым і снежныя Сочы. Любімая наша, родная краіна!» І «Бяжы, турак, бяжы» (на апошняй адлюстраваны прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган, які ўцякае ад мядзведзя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?