Віцэ-прэм'ер Расіі Дзмітрый Рагозін прапанаваў даць расійскаму знішчальніку-перахватчыку імя «СМЕРШ» у адказ на прапанову ўкраінскага канструктарскага бюро «Антонаў» назваць самалёт Ан-178 у гонар Сцяпана Бандэры.
Раней паведамлялася, што ўкраінскае канструктарскае бюро «Антонаў» праводзіць анлайн-галасаванне наконт імя для новага самалёта: пакуль лідзіруе варыянт «Бандэра» — за яго прагаласавалі 2,5 тысячы чалавек.
«Тады прыйдзецца наш знішчальнік-перахопнік назваць «СМЕРШ», — напісаў Рагозін у твітары ноччу ў чацвер.
«Смерш» — скарачэнне ад «Смерць шпіёнам!» — назва ваеннай контрразведкі СССР у гады Другой сусветнай вайны.
Адной з пажаданых, але не абавязковых умоў украінскага конкурсу з'яўляецца наяўнасць у назве самалёта спалучэння «ан». Акрамя «Бандэры» у тройцы лідараў імёны «Амет-Хан Султан» — за легендарнага савецкага аса прагаласавала больш за 750 чалавек, — і «Кібарг» — 700 галасоў. Галасаванне будзе працягвацца да 19 снежня.