У КНДР можа быць уласная вадародная бомба. Пра такую імавернасць паведаміў лідар краіны Кім Чэн Ын, словы якога прыводзіць Цэнтральнае інфармацыйнае агенцтва Паўночнай Карэі.

AFP

AFP

«Мы змаглі стаць вялікай ядзернай дзяржавай, здольнай абараніць незалежнасць і нацыянальную годнасць нашай радзімы моцай удараў ядзерных і вадародных бомбаў», — прыводзіць словы Кім Чэн Ына агенцтва.

Аднак афіцыйнага пацверджання наяўнасці ў Паўночнай Карэі такога віду зброі пакуль не было. Вядома аб правядзенні толькі ядзерных выпрабаванняў у КНДР. Яны былі ажыццёўленыя ў 2006, 2009 і 2013 гадах.

Літаральна ў пачатку снежня стала вядома аб тым, што Паўночная Карэя будуе новы тунэль на месцы правядзення ядзерных выпрабаванняў. Ён знаходзіцца непадалёк ад трох іншых тунэляў, якія паўночнакарэйскія ўлады раней выкарыстоўвалі для правядзення атамных выбухаў у спецыяльнай зоне на паўночным усходзе краіны.

Чытайце таксама: Журналістка «НН» спрабавала трапіць у КНДР. Што ў яе пыталіся ў анкеце на візу? 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?