Прадстаўнік галоўнага ўпраўлення крыміналістыкі Следчага камітэта Расіі Сяргей Рабаў выказаўся за ўвядзенне ў краіне агульнай дактыласкапічнай рэгістрацыі.
На яго думку, гэта значна палегчыла б працэдуру апазнання загінулых у катастрофе расейскага самалёта над Сінаем.
«Мы б не трацілі паўтара месяца і досыць вялікія мільёны рублёў, каб ідэнтыфікаваць грамадзян — 224 чалавекі, якія загінулі ў самалёце, які разбіўся ў Егіпце. Мы цяпер іх ідэнтыфікавалі праз генетыку — гэта дорага, гэта доўга», — заявіў Рабаў.