Найважнейшым прынцыпам пабудовы дзяржавы ў Беларусі з'яўляецца якасць жыцця людзей. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым у пашыраным фармаце.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што знаходзіцца ў Ашхабадзе напярэдадні знамянальнай для Туркменістана даты - 20-годдзя набыцця статусу пастаяннага нейтралітэту. «Калісьці здавалася немагчымым гэта рэалізаваць. І заслуга цяперашняга прэзідэнта ў тым, што ён на практыцы ажыццявіў гэту вялікую ідэю туркменскага народа. Гэта адзіна магчымая палітыка была рэалізавана і дала рэальны плён», — сказаў беларускі лідар.

Ён падзякаваў за запрашэнне прыняць удзел у канферэнцыі, якая збярэ тут 12 снежня лідараў дзяржаў рэгіёна, важных сусветных палітычных дзеячаў. На думку кіраўніка Беларусі, узровень дэлегацый на форуме наглядна дэманструе аўтарытэт Туркменістана на міжнароднай арэне.

Кіраўнік беларускай дзяржавы асабліва адзначыў, што тэматыка канферэнцыі — «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця» — адлюстроўвае ў тым ліку накіраванасць знешняй палітыкі Беларусі.

«З задавальненнем адзначу агульнасць нашых падыходаў да пабудовы дзяржавы. Паводле ўзаемнага меркавання, яна павінна быць сацыяльна арыентаваная. Яе важнейшым прынцыпам з'яўляецца якасць жыцця людзей. Людзі — вось галоўная каштоўнасць і Беларусі, і Туркменістана», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?