Кошт навагодніх карпаратыўных мерапрыемстваў у аб'ектах грамадскага харчавання Мінска складае ад 450 тыс. да 1,6 млн рублёў на аднаго чалавека.
Прыём заказаў на святочнае абслугоўванне дарослых і дзяцей арганізаваны ва ўсіх рэстаранах і кафэ сталіцы. Памер сумы залежыць ад фармату аб'екта, яго класа, замоўленага асартыменту страў і напояў, забаўляльнай праграмы, месцазнаходжання прадпрыемства. Так, наведванне дзіцячых святаў абыйдзецца ў суму ад Br100 тыс., забаўляльных праграм у пераднавагоднія дні — ад Br100 тыс. да Br400 тыс., кошт банкета ў навагоднюю ноч у кафэ і рэстаранах сталіцы стартуе ад Br1 млн.
Браніраванне месцаў для правядзення навагодняй сустрэчы ў аб'ектах грамадскага харчавання пачынаецца, як правіла, загадзя - у кастрычніку-лістападзе. Але ёсць асобныя прадпрыемствы —»ветэраны» навагодніх вечарынак, якія браніраванне навагодняй ночы адкрываюць нашмат раней — у ліпені-жніўні.
У навагоднюю ноч прапануюцца забаўляльныя праграмы на любы густ - ад традыцыйных дыскатэк, конкурсаў, Дзеда Мароза і Снягуркі да складаных пастановачных шоў. Напрыклад, інтэрактыўны мюзікл з фаер-шоу ад шэф-кухара, выступы аніматараў, стылізаваныя танцы і конкурсы, парадыйныя шоў, лацінаамерыканскія вечарынкі.