Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі праведзена праверка ў дачыненні да службовых асоб Валожынскага раёна. Намеснік старшыні выканкама затрыманы. 

Як паведамляе МУС, супрацоўнікі 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС прааналізавалі выкананне законнасці пры асваенні бюджэтных сродкаў, якія выдаткоўваюцца на рэканструкцыю і будаўніцтва аб`ектаў сацыяльнага значэння на тэрыторыі Валожынскага раёна. Устаноўлена, што ў лістападзе 2013 года намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта па пытаннях будаўніцтва і ЖКГ садзейнічаў неабгрунтаванаму пераліку на карысць аднаго з прыватных прадпрыемстваў 2 млрд рублёў. 

Грошы з дзяржбюджэту накіроўваліся на рахунак нібы выкананых будаўнічых работ, якія фактычна не ажыццяўляліся. За спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю ўказанай службовай асобы, ён атрымаў у якасці хабару таварна-матэрыяльныя каштоўнасці больш як на 10 млн рублёў (1.200 даляраў ЗША на момант учынення злачынства). 

Падпісанне фальшывых актаў аб выкананні будаўнічых работ прывяло да няўчаснага ўводу ў эксплуатацыю жылога шматкватэрнага дома, у тым ліку для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і павелічэння канчатковага кошту будаўніцтва. 

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці затрыманаму выстаўленае абвінавачанне на падставе ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), выбрана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Праводзяцца далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Правяраецца іншая інфармацыя пра магчымыя парушэнні заканадаўства з боку фігуранта і іншых службовых асоб Валожынскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?