Reuters

Reuters

Першая беларуская нобелеўская лаурэатка Святлана Алексіевіч вяртаецца з цырымоніі ўзнагароджвання 15 снежня рэйсам «Белавія» са Стакгольма. Самалёт павінен прызямліцца ў Нацыянальным аэрапарце Мінск у 16.35, нумар рэйса В2 0856.

«Ніхто ж не сумняваецца, што сустрэчы на дзяржаўным узроўні не плануецца? Так што прыйдзецца самім арганізавацца. Давайце не падкачаем, сустрэнем нашу гераіню як мае быць!» — прапаноўваюць карыстальнікі сацсетак.

Святлана Алексіевіч стала першай грамадзянкай Беларусі, якая атрымала Нобелеўскую прэмію. Дзяржаўныя СМІ не транслявалі цырымонію ўзнагароджвання ў жывым эфіры, абмежаваліся інфармацыйнымі паведамленнямі. Міністэрства культуры Беларусі павіншавала лаўрэатку тэлеграмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?