Адам Міцкевіч
Сядзібу пана Тадэвуша могуць пабудаваць за кошт трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы.

Пра гэта ішла размова ў часе афіцыйнай сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Польшчы ў Беларусі Хенрыка Літвіна й старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі.

Як расказаў сп. Літвін, сёньня вядома, дзе месьціўся ўзор жытла знакамітага літаратурнага героя. Гэта сядзіба сям’і Вузлоўскіх пад Наваградкам (ля сёньняшняе вёскі Дамброва).

Плянуецца ўзнавіць пабудовы, атмасфэру жытла й арганізаваць музэй пана Тадэвуша як знак супольнай спадчыны.

Уладзімер Саўчанка прапанаваў таксама польскім адмыслоўцам узяць удзел у рэстаўрацыі Старога замку ў Горадні.

Паводле: «Вечерний Гродно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0