Пункт пропуску «Новая Гута» Гомельскай мытні

Пункт пропуску «Новая Гута» Гомельскай мытні

Збой у праграмным забеспячэнні ўкраінскіх мытнікаў выклікаў сёння цяжкасці для руху транспарту праз мяжу з Беларуссю ў пунктах пропуску «Сенькоўка» (з беларускага боку — «Весялоўка») і «Новыя Ярылавічы» («Новая Гута»). Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

«Паводле апошніх звестак, пачалі пропуск легкавых аўтамабіляў праз «Новыя Ярылавічы». Калі стане магчыма прапускаць грузавы транспарт, пакуль невядома. Мы рэкамендуем аб'язджаць гэтыя пункты пропуску і пакуль што карыстацца іншымі», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Беларускаму боку невядома, у якія тэрміны ўкраінскія мытнікі плануюць ліквідаваць тэхнічныя непаладкі, звязаныя з праграмным забеспячэннем. Дзяржпагранкамітэт Беларусі будзе адсочваць гэтую сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?