У Кабуле памёр другі іспанскі паліцэйскі, які пацярпеў у выніку нападу баевікоў на пасольскі квартал у Афганістане.

Да гэтага ўжо паведамлялася пра гібель яшчэ аднаго супрацоўніка іспанскай паліцыі. Цяпер увесь персанал пасольства эвакуіраваны.

Паводле агенцтва Франс прэс, акрамя іспанскіх паліцэйскіх у выніку нападу баевікоў загінулі чатыры мясцовыя супрацоўнікі праваахоўных органаў. Яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні.

Напад на пасольскі квартал Кабула адбыўся ў пятніцу вечарам. Спачатку баевікі ўзарвалі аўтамабіль у рэспектабельным раёне Шарпур, дзе размешчаныя асабнякі многіх высокапастаўленых чыноўнікаў і замежныя пасольствы.

Затым баевікі ўварваліся ў будынак побач з іспанскім пасольствам і адкрылі там стральбу. Меркуецца, іх мэтай быў менавіта гэты будынак, а не іспанскае пасольства. Адказнасць за тое, што здарылася, ўзяў на сябе рух «Талібан».

Паводле інфармацыі ўладаў Афганістана, сілам бяспекі ўдалося забіць як мінімум чатырох талібаў. Пры гэтым пакуль дакладна не вядома, колькі ўсяго баевікоў удзельнічала ў нападзе.

За гэты тыдзень гэта ўжо другая буйная акцыя талібаў. У аўторак вечарам яны напалі на аэрапорт у Кандагары, забіўшы прынамсі 50 чалавек. Большая частка загінулых былі цывільнымі асобамі. Тыя, хто нападаў бралі ў палон цэлыя сем'і, якія апынуліся на захопленай тэрыторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?