Фото: autogrodno.by

Фото: autogrodno.by

Вакол Горадні пабудуюць новую кальцавую дарогу, якая разгрузіць цэнтр горада і звяжа два новыя густанаселеныя спальныя раёны. Пра гэта распавёў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко, перадае БЕЛТА.

Горадня будзе пашырацца ў паўночным і паўднёвым кірунках, адзначыў Уладзімір Дзяшко. На поўдні абласнога цэнтра працягнецца будаўніцтва жылля ў спальным раёне Альшанка: у перспектыве тут зажывуць каля 75 тыс. гродзенцаў. На працягу 2016—2017 гадоў плануецца пачаць забудову і раёна Грандзічы на 65 тыс. жыхароў на поўначы горада.

Звяжа гэтыя два раёны новая дарога, якая ў перспектыве стане гарадской кальцавой магістраллю.

На першым этапе вуліцу Паўднёвую працягнуць да трасы М6, прычым, аўтамабільным стане стары чыгуначны мост праз Нёман.

У перспектыве на паўночным захадзе горада будзе пабудаваны яшчэ адзін аўтамабільны мост праз Нёман. Ён не толькі дазволіць разгрузіць гарадскія вуліцы, але і скароціць прабегі транспарту гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў. Сёння шлях да сыравіннай базы, якая месціцца за Нёманам, складае каля 30 км, новы мост скароціць гэтую адлегласць у некалькі разоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?