У пункце пропуску «Харобічы» затрыманы малады чалавек, які мае дачыненне да дзейнасці незаконных узброеных фарміраванняў, паведамляе сайт Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Хлопца затрымалі 11 снежня памежнікі Чарнігаўскага атрада, калі той спрабаваў выехаць з Украіны праз чыгуначны пункт пропуску «Харобічы».

Падчас афармлення цягніка, які ішоў з Запарожжа ў Мінск, пагранічны нарад звярнуў увагу на 23-гадовага жыхара аднаго з гарадоў Луганскай вобласці, які знаходзіцца на непадкантрольнай Украінскія ўлады тэрыторыі.

У ходзе дадатковага кантролю ў яго знайшлі камуфляж. Акрамя таго, пры праверцы яго мабільнага тэлефона былі выяўленыя фатаграфіі з гэтым грамадзянінам у ваеннай форме з шаўронам МУС «ЛНР» і зброяй у руках:

Затрыманаму давядзецца даваць тлумачэнні праваахоўнікам, якія будуць праводзіць праверку яго датычнасьці да злачынстваў на тэрыторыі Украіны, гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?