У суботу ўвечары ў Парыжы завяршылася ўзгадненне і адабрэнне глабальнага кліматычнага пагаднення, за выкананне якога бяруцца ўсе краіны свету.

Канферэнцыя мела завяршыцца яшчэ ў пятніцу, але ўзгадненне амбіцыйнага пагаднення краінамі-чальцамі ААН заняло больш часу, чым планавалася.

Ключавыя параметры пагаднення наступныя:

— як мага хутчэй павінна пачацца скарачэнне выкідаў парніковых газаў, у другой палове ХХІ стагоддзя павінен быць дасягнуты парытэт паміж выкідамі і ліквідацыяй парніковых газаў з атмасферы;

— павышэння глабальнай тэмпературы павінна застацца ў межах 2 градусаў па Цэльсію, пры гэтым бакі будуць прыкладаць намаганняў для таго, каб наблізіцца да паказчыка ў 1,5 градуса;

— дасягнуты прагрэс будуць ацэньваць кожныя пяць гадоў;

— $100 млрд за год да 2020 года будзе выдзяляцца для фінансавання кліматычных намаганняў краін, якія развіваюцца, бакі таксама абавязваюцца працягнуць фінансаванне далей.

Бі-Бі-Сі прапануе параўнаць графікі меркаванага пацяплення да канца стагоддзя пры ўмове, калі пагадненне будзе выканана і калі не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0