У нядзелю, 13 снежня, быў апублікаваны новы трэйлер спецыяльнага эпізоду англійскага серыяла «Шэрлак», дзеянне якога разгортваецца ў віктарыянскім Лондане канца XIX ст.

Серыя носіць назву The Abominable Bride. Яна з'явіцца на экранах 1 студзеня 2016.

«Гэты эпізод сам па сабе. У нас бы не атрымалася распавесці канкрэтную гісторыю ў тым стылі, як мы гэтага хочам у рэальных умовах. Гэтая гісторыя не з'яўляецца часткай трохсерыйнага сезону, таму мы зрабілі так — перанеслі дзеянне ў віктарыянскую Англію і гэта было складана схаваць. Мы з Маркам Гецісам захацелі ўзяць менавіта гэтую эпоху, але гэта павінен быў быць менавіта спецвыпуск, гэта павінна быць асобная гісторыя. Як уласны маленькі маленькі свет», - распавёў аб новай серыі стваральнік серыяла Стывен Мофат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?