Лідар бірманскай апазіцыі Аун Сан Су Чжы, чыя партыя перамагла на мінулых парламенцкіх выбарах, заявіла, што мае намер добраўпарадкаваць краіну.
Раніцай у нядзелю 70-гадовая Аун Сан Су Чжы выйшла на вуліцу ў сваёй выбарчай акрузе і стала збіраць смецце. Да яе далучыліся мясцовыя жыхары.
Вайскоўцы, якія кіравалі Бірмай цягам паўстагоддзя, пачалі паступова перадаваць кіраванне грамадзянскім асобам у 2011 годзе. Аднак шматгадовае неэфектыўнае кіраванне эканомікай разам з ізаляцыяй Бірмы і наступствамі міжнародных санкцый прывялі да таго, што Бірма стала адной з самых бедных краін свету. Інфраструктура краіны знаходзіцца ў жаласным стане, а сацыяльныя паслугі, як напрыклад ўборка смецця, практычна не ажыццяўляюцца.
Партыя «Нацыянальная ліга за дэмакратыю», якую ўзначальвае Аун Сан Су заваявала большасць галасоў у абедзвюх палатах парламента Бірмы на першых у гісторыі краіны свабодных выбарах.
Маючы 329 месцаў у парламенце, партыя Сан Су Чжы можа прызначаць урад і прэзідэнта краіны.
Самой Аун Сан Су Чжы ў адпаведнасці з нядаўна ўведзенымі канстытуцыйнымі абмежаваннямі нельга заняць пасаду прэзідэнта, бо яе нябожчык муж быў брытанцам, а дарослыя дзеці маюць грамадзянства іншых дзяржаў.