Пачынаючы з аўторка чакаецца пахаладанне: паветра з паўночных шырот прынясе паніжэнне тэмпературы да значэнняў блізкіх да паказчыкаў нормы гэтага часу года. Але пахаладанне будзе непрацяглым.

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 15 снежня, месцамі, пераважна па ўсходзе, чакаецца кароткачасовы снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — -7°С, максімальная днём -3 — +2°С.

У сераду і чацвер, 16 і 17 снежня, надвор'е істотна не зменіцца: месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -7°С, максімальная днём -3 — +3°С.

З пятніцы надвор'е зноў пачне мяняцца: паўночна-атлантычныя цыклоны, ссоўваючыся праз паўночныя мора, зноў прынясуць у Беларусь цёплае і сырое паветра.

У пятніцу, 18 снежня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі — снег, мокры снег, днём будзе пераходзіць у дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — -7°С, па паўднёвым захадзе 0 — +3°С; днём ўжо 1 + 7°С, па захадзе 8 +9°С.

У выхадныя дні зноў ўсталюецца анамальна-цёплае надвор'е, з сярэдняй тэмпературай на 4-7 градусаў вышэй за норму: часам дождж.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1 — +7°С, максімальная днём 2 + 9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?