Аляксандр Лукашэнка 14-15 снежня наведае з афіцыйным візітам Расійскую Федэрацыю. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.

У Маскве адбудуцца перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім і пашыраным складах.

Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня, узаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Па выніках запланавана падпісанне міжнародных дакументаў.

«Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўскладзе вянок да Магілы Невядомага салдата», — адзначылі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0