tass.ru

tass.ru

Улады Егіпта не знайшлі прыкмет тэракту ў крушэнні расійскага самалёта А321 на Сінайскім паўвостраве. Як паведамляе Reuters, такія дадзеныя прыводзяцца ў папярэдняй справаздачы міністэрства грамадзянскай авіяцыі Егіпта.

У дакуменце адзначаецца, што тэхнічны камітэт следчых не выявіў «прыкмет незаконнага ўздзеяння або тэракту».

Расійскі самалёт А321 авіякампаніі «Кагалымавія» ўпаў на поўначы Сінайскага паўвострава ў Егіпце 31 кастрычніка. Лайнер ляцеў з Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. Трагедыя адбылася на 23 хвіліне палёту. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 224 чалавекі.

Адказнасць за катастрофу ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?