У 2015 годзе Украіна страціла грузапаток беларускай нафты па чыгунцы з-за чалавечага фактару ў «Укрзалізныцы».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Украінскім навінам» заявіў міністр інфраструктуры Украіны Андрэй Піваварскі.

Міністр інфраструктуры Украіны Андрэй Піваварскі

Міністр інфраструктуры Украіны Андрэй Піваварскі

«Мы страцілі сёлета грузапаток беларускай нафты па чыгунцы праз чалавечы фактар ва «Укрзалізныцы». Не далі своечасова зніжкі на транзіт для грузаадпраўніка і нафта сышла на Балтыку», — удакладніў Піваварскі.

Паводле яго, Украіна страціла груз не толькі на чыгунцы, але і ў порце, бо перавалка ідзе праз чыгунку ў марскі порт Адэса, г.зн. страчаны і прыбытак порта.

«Гэта, паўтаруся, быў выключна чалавечы фактар — хтосьці ва «Укрзалізныцы» вырашыў, што гэтая зніжка беларусам не вельмі цікавая і мы страцілі 2 млн тон грузу. А вось Прыбалтыка з задавальненнем забрала яго сабе», — удакладніў ён.

На думку Піваварскага, у 2016 годзе беларусы маюць вярнуцца.

«Мы цяпер сталі вельмі гнуткімі ў плане тарыфаўтварэння, для таго, каб вярнуць транзітныя патокі. Плюс мы даволі актыўна зараз вядзем перамовы з казахамі, каб вярнуць частку грузаў, якія па чыгунцы пераарыентаваліся на Расію, Беларусь і далей у Еўропу. Вельмі актыўна вядзем абмеркаванне з нашымі суседзямі па Чарнаморска-Каспійскаму басейну, каб запусціць камбінаваныя перавозкі чыгункай і марскім транспартам», — падсумаваў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0