У Мінску з 15 снежня змяняецца рэжым працы харчовых і нехарчовых магазінаў, грамадскага харчавання і аб'ектаў бытавога абслугоўвання горада ў перадсвяточныя і святочныя дні, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама. 

З 15 снежня па 7 студзеня для харчовых магазінаў гандлёвай плошчай звыш 650 кв. м заканчэнне працы ўстанаўліваецца не раней за 22.00. У перадсвяточныя дні 24, 31 снежня і 6 студзеня аб'екты бытавога абслугоўвання насельніцтва працуюць па рэжыме працоўнага дня; для цырульняў заканчэнне працы не раней за 21.00. 

Пры наяўнасці замоваў на правядзенне святочных мерапрыемстваў з 15 снежня па 1 студзеня аб'екты грамадскага харчавання працуюць без выхадных дзён, для рэстаранаў і кафэ — да 6.00 (за выключэннем размешчаных у памяшканнях, убудаваных у жылыя будынкі). 

Усе аб'екты з 15 снежня па 15 студзеня не павінны закрывацца на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні і іншыя такія мерапрыемствы. У кожным адміністрацыйным раёне горада 25 снежня і 7 студзеня павінны працаваць цырульні. 

Харчовыя магазіны 25, 31 снежня і 7 студзеня працуюць па рэжыме працоўнага дня, 1 студзеня — з 10.00 да 18.00. Нехарчовыя магазіны 25, 31 снежня і 7 студзеня працуюць па рэжыме працоўнага дня, 1 студзеня — выхадны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?