Расія ўнясе папраўкі ў закон аб нормах знаходжання замежных грамадзян у РФ, якія дазволяць беларускім грамадзянам не здаваць экзамен па рускай мове, паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Як вядома, з 1 студзеня бягучага года замежныя грамадзяне, якія жадаюць жыць і працаваць у Расіі, павінны пацвердзіць валоданне рускай мовай, веданне расійскай гісторыі і асноў заканадаўства. Разам з тым, улічваючы асаблівы характар расейска-беларускіх сувязяў, мы прынялі прынцыповае рашэнне не распаўсюджваць дзеянне гэтых нормаў на грамадзян Беларусі. Для гэтага спатрэбіцца ўнесці папраўкі ў дзеючае заканадаўства. Адпаведны законапраект ужо падрыхтаваны і разглядаецца ў Дзяржаўнай Думе», — сказаў Пуцін па выніках перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам у аўторак.

Кіраўнік расійскай дзяржавы адзначыў, што «прыняцце гэтага дакумента ў поўнай меры адпавядала б прынцыпам саюзніцкага ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?